Виртуальный музей - Новосёлковская СШ

Виртуальный музей

Школьны гісторыка-краязнаўчы музей

Характарыстыка музея

Назва музея: школьны гісторыка-краязнаўчы

Профіль музея: гістарычны

Поўны адрас, тэлефон: 225864, Брэсцкая вобласць, Кобрынскі р-н, а.г. Навасёлкі,    Навасёлкаўская СШ,  71-2-38; 71-2-48

Кіраўнік музея: настаўнік гісторыі Дронец Аляксандр Вячаслававіч

Музей адкрыты 14 мая 1977 г. Афіцыйна зарэгістраваны загадам № 176 па Навасёлкаўскай СШ ад 29.12.1999 г. (Гістарычная даведка)

Метадычную дапамогу аказвае Кобрынскі ваенна-гістарычны музей А.В. Суворава

Агульная плошча музейнага памяшкання 84 м2 (на 01.01.2004 г.). Музей знаходзіцца ў драўляным доме на тэрыторыі школы ў будынку былога школьнага інтэрната  (у 1983 – 1995 гг. музей працаваў у СДК). Музейная экспазіцыя размешчана ў пяці пакоях на 18 стэндах (кожны стэнд не меншы за 1 м2).

Асноўныя раздзелы экспазіцыі  (на 01.09.2004 г.):

  1. Наш край у эпоху Старажытнасці
  2. Наш край у эпоху Сярэднявечча
  3. Наш край у эпоху Новага часу
  4. Наш край у эпоху Навейшага часу
  5. Этнаграфія краю

На  01.01.2017 г. у музеі захоўваецца 2100 экспанатаў (з іх1534 асноўнага фонда і 566 дапаможнага). У 2014–2016 гг. праведзена 162  экскурсіі (з 1977 г.– 940 экскурсій). У музеі захоўваюцца 4 калекцыі: археалагічная, этнаграфічная, нумізматычная і ваенная. Археалагічная калекцыя ўтрымлівае каля 130 артэфактаў эпохі каменя і бронзы  (каля 80 з іх перададзена на захоўванне ў ІГ НАН РБ).

Фонды музея пастаянна папаўняюцца. Вядзецца фондавая, масавая, экскурсійная і пошукавая работа. Працуе савет музея, пошукавая група “Поиск” і група экскурсаводаў. Вучні праводзяць аглядавыя і тэматычныя экскурсіі. Аглядная экскурсія (фота)

На 01.01.2017 г. музей наведала 10918 чалавек (з іх 1436 у 2014-2016 гг.). У 2014-2016 гг. прачытана 45 лекцый, у тым ліку 16 у 2016 г., з іх 6 на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Арганізавана 9 выстаў, сярод іх аформлены тэматычныя выставы “Героі змагання за Беларусь”,“Вайна вачыма Міхаіла Савіцкага”, ”Ураджэнцы Брэстчыны – Героі Савецкага Саюза”, “Жыхары Кобрыншчыны – удзельнікі вайны ў Афганістане (1979-1989)” і інш.

Музей рэгулярна наведваюць вучні Навасёлкаўскай  школы, вучні школ раёна і  г. Кобрына, студэнты, настаўнікі, ветэраны вайны і працы, жыхары вёскі і інш.

 Найбольш каштоўныя экспанаты пастаўлены на ўлік у дзяржаўным музеі.