Даследчая дзейнасць і дасягненні музея
Асноўныя тэмы даследчай дзейнасці:
- Наш край у гады Другой сусветнай (1939-1945 гг.) і Вялікай Айчыннай (1941-1945 гг.) войнаў.
- Жыхары вёскі - удзельнікі Першай сусветнай (1914-1918 гг.) і Грамадзянскай (1917-1922 гг.) войнаў.
- Кобрынскае (Навасёлкаўскае ) узброенае выступленне сялян 1933 г.
- З гісторыі школы ў в. Навасёлкі.
- Этнаграфія малой Радзімы.
У 1998 – 2005 гг. юныя краязнаўцы Навасёлкаўскай СШ удзельнічалі:
- у абласным конкурсе «Летапiсанне роднай вескi» (грамата Брэсцкага аблвыканкама);
- у раённым конкурсе летапiсаў вайсковых часцей і партызанскіх атрадаў, прысвечаным 60-й гадавiне Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне (ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама);
- у рэспублiканскай вiктарыне «Яны змагалiся за Беларусь»;
- у рэспубліканскім маладзёжным конкурсе гістарычных ведаў, прысвечаным 60-годдзю Сталінградскай і Курскай бітваў Вялікай Айчыннай вайны (дыплом Беларускага грамадскага аб’яднання “Общество памяти воинов и жертв Великой Отечественной войны” ).
У 2005-2006 навучальным годзе на раённую вучнёўскую навукова-практычную канферэнцыю падрыхтавана работа па тэме “Вёска Навсёлкі і яе жыхары ў Вялікай Айчыннай вайне”.
У 2006-2008 гг. удзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе краязнаўчых музеяў устаноў адукацыі па тэме “Даследчая дзейнасць і навуковыя дасягненні сучаснага музея ўстановы адукацыі” (дыплом Рэспубліканскага Цэнтра турызму і краязнаўства і грамата Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама);
- у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “Нашчадкі Перамогі” па тэме “Летапіс калгаса і іншых дзяржаўных арганізацый і ўстаноў в. Навассёлкі” у намінацыі “Аднаўленне і развіццё прадпрыемстваў рэгіёна” (дыплом Рэспубліканскага Цэнтра турызму і краязнаўства і грамата Упраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама);
- у рэспубліканскім конкурсе краязнаўчых музеяў устаноў адукацыі па тэме “Гісторыка-культурныя каштоўнасці в. Навасёлкі ў змесце дзейнасці гісторыка-краязнаўчага музея школы” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (падзяка Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыплом Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама);
- у V-м рэспубліканскім маладзёжным конкурсе па айчыннай гісторыі, прысвечаным 65-годдзю перамогі Савецкай Арміі ў Сталінградскай і Курскай бітвах Вялікай Айчыннай вайны (дыплом Беларускага грамадскага аб’яднання “Общество памяти воинов и жертв Великой Отечественной войны”).
У 2009 – 2016 гг. удзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Успомнім усіх паіменна” па тэме “З гісторыі партызанскага руху на Кобрыншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.”, прысвечаным 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (дыплом Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і дыплом Упраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама);
- у раённым этапе рэспубліканскага конкурса даследчых работ навучэнцаў “Педагогі – ураджэнцы Беларусі – Героі Савецкага Саюза” па тэме “Педагогі Кобрыншчыны – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”;
- у рэспубліканскім конкурсе музеяў баявой славы па тэме “Роля гістарычнага краязнаўства ў ідэйна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў і моладзі” (дыплом Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ідыплом Упраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама);
- у рэспубліканскім конкурсе летапісаў устаноў адукацыі па тэме “Летапіс школы ў в. Навасёлкі” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (дыплом Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і дыплом Упраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама);
- у раённым конкурсе метадычных распрацовак факультатыўных заняткаў па курсу “Кобрыназнаўства” па тэме “Кобрынскія землі ў складзе Польшчы” (пісьмо падзякі Кобрынскага райвыканкама);
- у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу летапісаў населеных пунктаў па тэме “Летапіс вёскі Навасёлкі” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (дыплом Упраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама);
- у напісанні навукова-практычных работ “Ваколіцы вёскі Навасёлкі ў эпоху каменю і бронзы”, “ З гісторыі партызанскага руху на Брэстчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945гг.” і інш.
Краязнаўчы пошук, што вядзецца ў Навасёлкаўскай школе, неаднаразова быў адзначаны падзякамі, дыпломамі, граматамі, знаходзіў адлюстраванне ў сродках масавай інфармацыі (газеты ”Кобрынскі веснік”, “Заря”, “Белорусская нива”,“Краязнаўчая газета”, “Настаўніцкая газета”, часопіс “Пазашкольнае выхаванне”, тэлекампанія “Лад” , Кобрынскае тэлебачанне, Брэсцкае абласное радыё і г.д.).
Некаторыя матэрыялы даследаванняў па гісторыі роднага краю ў 2002 г. уключаны рэдакцыйнай калегіяй у гісторыка-дакументальную хроніку “Памяць: Кобрынскі раён”: артыкул аб Навасёлкаўскім узброеным выступленні сялян 1933 г., біяграфічныя звесткі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. і ўдзельнікаў Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў в. Навасёлкі, у тым ліку каля 40 фотаздымкаў і г. д. (падзяка Кобрынскага райвыканкама).
Сабрана значная колькасць фотаматэрыялаў. Раздзелы музейнай экспазіцыі папоўніліся цікавымі экспанатамі. Вялiкую дапамогу ў зборы матэрыялаў i экспанатаў аказвалі і аказваюць вучнi школы. Сярод іх – Арашчук Мікалай, Клімук Сяргей, Паляціла Ірына, Дронец Кацярына, Лебядзюк Жанна, Сахарчук Таццяна, Саўчук Арцём, Бурда Аляксандр, Наявы Ілля і інш.
Многiя з iх з цiкавасцю наведвалі гiсторыка-краязнаўчы гурток і факультатыўны курс “Кобрыназнаўства”. Вучні таксама авалодваюць уменнямi i навыкамi праводзіць экскурсіі, складаць бiблiяграфiю, анатацыю, працаваць з краязнаўчай i даведачнай лiтаратурай, з дакументальнымi матэрыяламi, запiсваць успамiны, збiраць краязнаўчы матэрыял, вучацца апiсваць прадметы матэрыяльнай культуры, гiстарычныя помнiкi, падзеi, пiсаць даклады, рэфераты, выступаць з iмi перад аўдыторыяй. Школьнікі набываюць навыкi навукова-даследчай работы.
Даследаваныя матэрыялы пакладзены ў аснову вучнёўскіх экскурсій. У музеi пастаянна працуе група вучняў-экскурсаводаў. Многія з iх ужо скончылi школу, але ёсць глыбокая ўпэўненасць у тым, што праца ў школьным музеi пакiнула глыбокi след у iх памяцi i пачуццях. Найбольш зацікаўлена і плённа працавалі і працуюць Паляшчук Наталля, Дробышава Іна, Дронец Вольга, Парфянюк Валянціна, Лебядзюк Жана, Кайла Дзіяна, Дзенісюк Наталля, Паляціла Святлана, Сахарчук Таццяна, Дронец Кацярына, Альшэўская Дар’я, Сацута Кацярына, Пстыга Алена, Ляшчынскі Яўген, Дардзюк Яўген і інш.
У студзені 2016 г. у НАН РБ была выстаўлена на публічны агляд археалагічная калекцыя школьнага музея. Прадстаўляў яе археолаг Крывальцэвіч М.М.
З выкарыстаннем матэрыялаў музея Юрый Уладзіміравіч Жыгімонт (Беларускае тэлебачанне) 30 жніўня 2016 г. зняў фільм пра Навасёлкі для перадачы “Падарожжы дылетанта”. Жыгімонту зараней былі прадстаўлены матэрыялы, а ў ходзе здымкаў фільма дадзены кансультацыі па гісторыі вёскі.
З'явіліся новыя архіўныя матэрыялы аб першым упамінанні в. Навасёлкі (1502 г. замест 1563 г.).
Апошнім часам у музеі абноўлена 10 стэндаў.
Крыніцы даследаванняў:
а) матэрыялы перыядычнага друку;
б) зборнікі дакументаў;
в) дапаможнікі па гісторыі;
г) літаратурныя творы;
д) статыстычныя даныя калгаса “Сцяг Леніна” (з 2003 г. – СВК “Навасёлкаўскі);
е) матэрыялы Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея А.В.Суворава;
ж) матэрыялы гісторыка-краязнаўчага музея Навасёлкаўскай СШ;
з) успаміны ўдзельнікаў гістарычных падзей і гутаркі са старажыламі вёскі (Сцяпан Андрэевіч Яшчук, Уладзімір Аксенцьевіч Парфянюк, Сцяпан Андрэевіч Стральчук, Міхаіл Фаміч Альшэўскі, Аляксандр Аляксеевіч Сахарчук, Васіль Сцяпанавіч Пятручык, Аляксей Ануфрыевіч Пятручык, Кірыл Сцяпанавіч Пятручык, Ануфрый Аляксеевіч Ніканчук, Іван Фёдаравіч Цібароўскі, Сцяпан Міхайлавіч Альшэўскі і інш.).
Краязнаўчы пошук працягваецца. Музей працуе, а значыць выхоўвае падрастаючае пакаленне. Яго наведваюць вучні школ раёна і г. Кобрына, студэнты, грамадскасць. У музей прыходзяць усе, хто цікавіцца гісторыяй краю і роднай вескі. I вельмі важна адчыніць дзверы цікаўным, а кагосьці і зацікавіць.
Вучні ведаюць, што наш край мае векавую і багатую на падзеі гісторыю. Сувязь сучаснасці з мінуўшчынай дае нам магчымасць адрадзіць і вярнуць страчаныя каштоўнасці. Без ведання сваіх вытокаў немагчыма палюбіць свой край, стаць сапраўдным патрыётам Радзімы.
У павазе да духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа, яго гісторыі – крыніца жыццяздольнасці нацыі, яе добрая і ўпэўненная будучыня.