14 мая 1977 г. у школе бярэ свой пачатак музейная традыцыя – пачаў працаваць першы гісторыка-краязнаўчы музей. 1 лістапада 1977 г. музей адкрыты афіцыйна. Ініцыятыву ў гэтай справе праявілі дырэкцыя школы, удзельнікі ўзброенага выступлення сялян і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Арганізацыйнай работай займалася дырэктар школы Цывадзіц В.М. У дзень адкрыцця ў якасці ганаровых гасцей музей наведалі ўдзельнікі антыпольскага руху 1920 - 30 - х гг., ветэраны вайны і працы Ласковіч В.П., Гогалеў А.П. і Грабайла К.Л. Над стварэннем экспазіцыі працавалі Альшэўскі М.А. і Піліпук В.С. Кіраўнік музея да 1983 г. Бондараў У.М.
Летам 1983 г. на базе школьнага музея ў СДК створаны музей баявой і працоўнай славы. З восені 1983 г. кіраўнік музея настаўнік гісторыі Дронец А.В. 1 верасня 1996 г. гісторыка-краязнаўчы музей зноў аднавіў сваю работу ў школе.